Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нашчадак амерыканскага блюзу

Сярэдняя: 2 (1 голас)
Мая ручка - гітара зь працяглымі нотамі, Тая ж чэрань і срэбра, тое дрэва, метал. Чарнільныя плямы на паперу прастымі аккордамі, І прастымі радкамі, якіх раней не прыймаў. Мая музыка вершаў беларускага блюзу Так павольна і немеладычна рыпіць. Быццам стогны машыны, занесенай юзам, Бізунамі на вушах, балюча гарыць. Лемант і енк неналаджанай скрыпцы, І басовыя хрыпы сталёвай тубы. Непрыгожыя, брудныя, чорныя плямцы На паперы ад ручкі, памятай трубы. Хэй, аркестр, зайграй какафонію гукаў Неспалучальных у брыдоце сваёй. Я малюю рапсодыю тысячы рухаў Ручкі на сшытку. Росчырк крывёю - Мой подпіс пад творам. Ды толькі вось сумна: Блюзмэн, падаецца, зь мяне ніякі. Неамерыканскі неблюз... Мда, марудна Ствараць беларускі блюз, зусім адным. Nike