Анішто беларусу не трэба.
Чым валодаў – згубіў ці спажыў...
Незалежнасць звалілася з неба –
Без яе б ён цудоўна пражыў.
Ён інстынктам прыкуты да поля,
Ўся спадзеўка яго на мазоль.
Што сцяг-герб, што там воля-няволя? –
Гной б растрэсці, дык будзьме хлеб-соль.
І трасуцца рабочы й сялянка,
Ціхі стогн напаўняе абшар.
Узышла пустазеллем „трасянка“,
Вілы з гноем – іх спадчынны дар!
2001