ЗабывАюцца дзЁнныя клопаты,
калі вечар з табою побач…
Думкі ўвЕчары нетарОпкія…
Цішыня…
Напаўзае апОўнач…
Я – адзін сярод цЭльнага Космасу…
Як мурАш пасярЭдзіне лога…
Ахапляе страшэнная роспач
ад бясконцасці зоркАсхона…
Мы – смярОтныя ў гэтай бЕздані
сонцаў-зорак і метагалактык…
І ляцяць нашы душы нЕкуды,
па бясконцасьці,
як рамАнтыкі…
І ляцяць яны ў вечным пОшуку
нездабЫтага на Зямлі…
Дзіркі Чорныя – Космасу Коршуны
ловяць душы, каб не ўцяклі…
І вяртаюць да нас,
дзіцЯтак…
Душам шлях забарОнен ў Абшар…
І жывуць яны ў нас,
вінавАтыя
за Зямны прыцягнЕння ЦяжАр…
31 ліпеня 2013г. Ноччу у Косава.