Цаніце вышэй за золата
Нашы народныя ўзоры.
Ў іх тайна быцця вялікая-
Пасланні далёкіх зораў.
Ў іх нашых святых прародзічаў
Духоўныя запаветы:
Каб род наш – славянаў-суродзічаў-
Быў навекі любоўю сагрэты.
Каб цанілі мы бацьку і маці.
Кахання не прадавалі.
Каб лад быў у працы і хаце.
Званочкамі дзеткі ўзрасталі.
Каб не страцілі Боскую сутнасць
Нашы астральныя душы.
Бо наша зямная прысутнасць –
Імгненне пялёстка ружы.
Прыходзім ад Бога–Рода,
Як зорак сяйво-калаўрот,
Каб працай, каханнем і згодай
Уславіць славянскі наш род.
І хоць свет гэты цёмны ідзе да загубы.
І сохнуць сумлення й дабра ручайкі.
Верце не ў зла ерэхонскія трубы -
А ў нашы народныя ручнікі.
І насіце з сабою ў кожны час
Талісманы – народныя ўзоры.
Абярэгамі будуць яны для вас –
Святлом продкавых душаў-зораў.