Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Настальгія

Сярэдняя: 3.1 (10 галасоў)

А болей ні слова – маўчы,
Касету пастаў, уключы –
Хай сум у сутоньні паўсонным
Паўстане з журбой на мяжы;
Хай з музыкаю «nostalqіe»
Пра Шэрбурскія парасоны
Смуткуе душа унісонна
Над шнарамі колішніх ран...
Здымаю маэстра Легран,
Я свой капялюш перад вамі,
Здымаю, хаця й не нашу,
Ды дзякуй, бо часам душу
Ратуе ў жыцьцёвым бедламе
Ваш сентыментальны матыў;
Хай некаму ён – прымітыў,
іроніі варты, - ня болей,
Ды рэхам рэальнага болю
Камусьці пазначыцца сьлед,
Пакінуты сьціплым матывам, -
Наіў на мяжы з прымітывам –
Ды можа вось гэткім наівам
Адно і ўратуецца сьвет.



верш пра музыка і сам як

верш пра музыка і сам як музыка сама

Такія цудоўна прыгожыя

Такія цудоўна прыгожыя вершы
Музыкай льюцца радкі.