Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Настальгія.

Сярэдняя: 4 (49 галасоў)

"Настальгія". са зборніка "Косаўскі сшытак".

Свет навокал –
маленькі-маленькі…
Кожны дзень – яго крокамі мерым.
І жывем мы,
быццам апенкі,
на пянёчках ад дрэва.

Свет навокал –
напэўна вялікі…
Нам здаецца, што мы гэта ведаем.
Але ўсё, што мы ведаем – блізка,
а нам большага Свету патрэбна.

І калі мы зрываемся з месца...
І нясе нас у нейкія Далі...
На чужыне, чамусьці няймецца,
і прыходзіць жаданне Вяртання...

*+*
5 мая 2014 г.
**(Свет – Мир; крокамі мерым – шагами мерим; здаецца – кажется;
што мы ведаем – что нами познано; патрэбна – хочется;
чамусьці – почему-то; жаданне Вяртання – желание Возвращения).