Не цурайцеся роднага слова.
Гэта - ваш абавязак і хлеб,
Гэта - душаў дзяціных аснова,
Гэта - наша з галоўных патрэб.
Размаўляйце заўжды без прынукі,
І са шчырай душой, бессаром,
Пры сустрэчы, як здасца разлука,
Нават і за хаўтурным сталом.
Хай крынічкаю мова бруіцца.
Ваша слова – як прыклад для ўсіх.
Закарціць нетутэйшым напіцца,
Хоць і сцісне пагардаю дых.
Толькі гуртам – з любоўю і прагай -
Зможам слова сваё адрадзіць.
Мову мучыць пякельная смага,
Хоча мова не ўмёрці, а жыць!
Размаўляйце – спяліце зярняты,
І не грэбуйце цяжкай сяўнёй.
Бо тады стане край наш багатым,
Калі мове не здрадзім сваёй.
прыгожа
прыгожа
прыгожа
прыгожа
Гэта трэба. Гэта так! І
Гэта трэба. Гэта так!
І "хаўтура" добры знак.
Трасяначкін
Гэта так! Тым гэта трэба, Хто
Гэта так! Тым гэта трэба,
Хто ня толькі просіць хлеба...