Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НАСТУПіЦЬ ЧАС

Сярэдняя: 5 (77 галасоў)

Калі жыццё апусціць вочы,
Прамовіць: “Далей не магу!“
Калі найлепшы сябар не захоча,
Схавае за спіну сваю руку.

Калі замоўкнуць твае словы
і зноў у твар - агідны смех,
Вясны хацеў, а тут зімовы
Сапраўдны, пачарнеўшы снег.

Ты веры запалі агеньчык,
На зорны подых трохі паглядзі.
Пішы далей на роднай і енчы
і моўчкі ўпярод ідзі, ідзі, ідзі...

А прыйдзе час збіраць каменні,
Што раскідалі людзі пакрысе.
Для будучыні і для пакаленняў
Ён твае словы ўспамінам данясе.