Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Насуперак

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Калі небудзь адгукнецца,
Тое, што не заўважаў,
Што не мае сёння месца,
І ніколі не шукаў.

Як ішло, так адбылося.
Супраціву не было.
Прапановы не знайшлося
Супраць лёсу маяго.

У змаганні за каханне
Трэба шлях свой абіраць.
У ім адным усе жаданні.
Па за ім – чаго шукаць?

Лёду- розуму хапае
На зямлі і ў вышыні.
Шмат чаго магчыма раіць,
Калі вырашыў ісці.

Але здольна толькі сэрца
Абіраць і адмаўляць,
Безумоўна жыць, памерці,
І працягваць будаваць.

Толькі сэрца праз стагоддзі
Прымушае зноў і зноў
Сэрцы новыя даводзіць
У мясціны, дзе любоў!

Дзе калісьці ў ахвяру
Ўсім нашчадкам на зямлі
Аддавалася немала-
Збудаванае ў жыцці;

Што насуперак умовам,
Праз разбіты ўласны лёс,
Дасягнула безумоўна
І кранула Вас да слёз.