Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Натхненне

Сярэдняя: 3.4 (10 галасоў)

Гэта неяк прыйшло, гэта неяк напісаным стала,
Словы самі ізноў папрасіліся ў аркушы жыць,
І хоць гэтая справа начэй загубіла нямала,
Я не мог ім адмовіць і проста вось так адпусціць.

Я не мог папрасіць, каб прыйшлі яны заўтра, а шостай,
Ці праз тыдзень які завіталі, як будзе прасцей.
Гэта нельга лічыць нечым другасным, заўтрашнім, простым,
Калі нават так хочацца легчы пад коўдру ў пасцель.

Гэта нельга пакінуць, забыцца, зрачыся наогул,
Адштурхнуць на падворак ці кінуць падалей ў акно.
Гэты момант нам дадзены некім падобным да Бога,
Каб на свет нарадзілася нешта з натхнення твайго.

Каб яно узрастала, сталеючы ў словах паволі,
Набіралася моцы, малюючы рысы свае,
Мацавалася з кожным радком, і пачаўшы сваволіць,
Запісала пяшчотныя рыфмы на грубым стале.

Каб яно не давала заснуць, наганяючы думкі,
І таемныя сцежкі да самага сэрца знайшло,
Размятаючы ўшчэнт па дарозе самоты прытулкі,
Да канца, да апошняга слова, з табою пайшло,

Адпусціла урэшце на хвілю, каб зноў авалодаць-
Ўсё было прадказальным, я ведаў што станецца так,
Надыходзіць часіна сваю атрымаць асалоду
Ды яе псуе надакучлівы брэх сабак...

Гэта ноч нечакана згубіла апошнія зоркі,
Атрымаўшы, нарэшце, спакой, я магу адпачыць,
Толькі ранак, які па-асенняму выдаўся золкім,
Не дае мне астыць...



Пераклад з рускай?

Пераклад з рускай?

Не, верш адразу напісаны

Не, верш адразу напісаны па-беларуску, чаму вам падалося што гэта пераклад?

Васіль Гардзіёнак

Не, мой верш, адразу напісаны

Не, мой верш, адразу напісаны па-беларуску, чаму вам падалося што пераклад?