Уздымайся народ Беларусі
На апошні, сьмяротны свой бой!
Не патрэбны нам здраднікі, трусы
Хай ідуць яны з мірам дамой.
Нам пара ўжо прыстала змагацца
За Свабоду, за Веру людзей
Непатрэбна нам болей вагацца,
Бараніць трэба шчасце дзяцей!
Уздымайцеся ўсе, хто шчэ можа
Зброю моцна трымаць у руках!
Дапаможа Магутны нам Божа,
Мы праславім сябе у вяках!
За сябе, за жыццё не пужайцесь,
Не пакіне Ўсявышні ў бядзе!
З лютым ворагам мужна змагайцесь
К перамозе нас Бог прывядзе!
Не забудуць ніколі нашчадкі
Нашых сьмерцяў і нашых пакут,
І загінуўшых усіх па парадку
Паміне добрым словам наш люд.
Мы ж застанемся вечна жывыя
І ў сэрццах, і ў думках людзей
За свабоду, што ім збаранілі
Нас ўшануюць падзякай сваей.
Сярэдзіна 90-х
Добры верш. Але што такое "к
Добры верш. Але што такое "к перамозе"? Дзе Вы бачылі такую літаратурную норму?
1.Трусы (кролікі?), бо
1.Трусы (кролікі?), бо па-беларуску, "трус"- баязлівец... Калі ж "кролікі", тады цікава, цікава... ідуць яны значыцца па хатам сваім (клеткам "кроличьим"...
2. ...вагацца.. Націск (па рыфме) прыпадае на "га"... Але ж, трэба на "ва", бо корань слова ВАГ(а)...
3. ...падзякай сваей (па рыфме), але ж,у гэтым сэнсе пішацца СВАЁЙ... не рыфмуецца?
...дык дбайней, дбайней трэба, як казаў Жванецкі.
4. Вялікая і магутная БЕЛАРУСКАЯ МОВА ! Слоў хапае, трэба ўбачыць іх толечкі...
(Алег Буйніцкі).
Я не надта моцны ў
Я не надта моцны ў правапісу.Я аматар.Мову пачаў вывучаць толькі з чацьвёртага класа,адзін раз на тыдні(і гэта ў Беларусі!!!).Астатнее прыйшло само.Адкажыце,калі ласка,як трэба?Буду ўдзячны.
А я з пятага курсу ўніверу.
А я з пятага курсу ўніверу. Да таго ж у маём асяроддзі беларусаў увогуле няма. Калі я маю сумнеў адносна нейкіх словаў, шукаю іншыя. З павагай, Зміцер Крэчат.
PS і гэта ў Сібіры!
Вельмі добра,што і ў Сібіры
Вельмі добра,што і ў Сібіры ведаюць родную мову.Але ж адкажыце:"к перамозе" у чым недагляд?
Таму што ў слоўніках ўжыванне
Таму што ў слоўніках ўжыванне прыназоўніка "к" зафіксаванае толькі ў словаспалучэнні "к чорту".
Так што "да перамогі".
Дзякуй!Зразумеў.
Дзякуй!Зразумеў.
Нічога... Памятай,што АМАТАР
Нічога... Памятай,што АМАТАР - гэта "любитель"(по русски),а,значыцца, чалавек, які "любит" тое,што ён робіць... Не бывае паэтаў, ці пісьменнікаў прафэсіяналаў з дыпломамі... Гэтая дурасць,ці звычай,з'явілася ў СССР.
Бо.... Альбо Бог дае, альбо НЕ! Калі пішаш і цягне,то добра...
("Не продаётся вдохновенье, но можно рукопісь продать." А.С.Пушкин).
Толькі выкінь пафас з сэрца.
Што да Радзімы - што да дзяўчыны каханай звяртаешся - гэта аднолькава... Будзь прасцей, шукай у звычайным чароўнасць... будзь цяжарны Вершам, як жанчына дзіцём,.. вынасі яго і выпястуй,
каб тваё "дзіця" падабалась табе і Табе не было б сорамна паказваць Яго людзям..
(Алег Буйніцкі)
Андрэй, не смуткуйце толькі
Андрэй, не смуткуйце толькі надта.)
З Алегам не пагадзіцца нельга.
Але паспрабуйце не надта падпарадкаваць словы пад загадзя задуманы парадак і сэнс у кожным асобным моманту...
Такое ўражанне, што не ўпэўнены ў сваіх сілах.
Не ганіце коней. І магчыма праз дадатковы слупок думка складзецца з вядомых Вам слоў яшчэ яскравей.
Галоўнае не хлусіць.
Ну а напрыканцы ўжо толькі па Жванецкі-Буйніцкаму.)))
Пэўны час сумняваўся,але ўсё
Пэўны час сумняваўся,але ўсё ж вырашыў даць адказ на каментарый паважанага Алега Буйніцкага ад 2 верасьня.
Па першае:Трус-гэта не кролік,а заяц.І менавіта ў гэтым сэнсе слова прыйшло ў рускую мову.у сэнсе "баязлівец".Нездарма рускія гавораць:"У него(её)заячья душа".Гэта значыць он трус(заяц).Ужо пазней у рускай мове словы "трус"і"заяц" размежаваліся.Але сэнс і ў нашай,і ў іхняй мове застаўся аднолькавы:"БАЯЗЛІВЕЦ".
Па другое:Наконт ціску.Вагі-гэта "весы".У расейскім варыянце ціск падае на другі склад.Але "взвешивать"-ужо на першы.Прыкладна такое становішча і ў нашым слове:"вагі"-ціск на першы склад,"вагацца"-на другі.
Па трэцяе:У вершах,каб перадаць нейкую думку,і для рыфмы,можна ўступіць некаторым правілам правапісу:замест "сваёй" напісаць "сваей".Гэта маё асабістае меркаванне.
І апошняе.Самыя абгрунтаваныя адказы Вы ўжо самі далі 31 жніўня і 2 верасьня ў "водгуках".Перачытайце іх,калі ласка,і аднясіце да маіх вершаў.З павагай Андрэй Новікаў.
ТЭРМІНАЛ Уздымайся народ
ТЭРМІНАЛ
Уздымайся народ Беларусі
На чарговы, бязлітасны бой(!)
За пагарды наўмысна, прымусы.
Баязліўцаў штурхаюць нагой!
Калі нам не пасуе змагацца
За Свабоду, за Веру людзей,
Нам застанецца толькі вагацца
Паміж лапаў звярыных дзяцей!
Кожны з нас мае нашую плошчу!
Зброя ў кожнага! Толькі свая!
Бог дае спадарам, а не госцям!
Пекла там, дзе няма спадара!
За сабой на жыццё пакідайце
Не жаночую долю ў бядзе!
Мужыкоў непахісных! І райце
Юнакам тым жанчын па сабе!
Не забудуць вас потым нашчадкі.
З вас(!) пачнецца змяньшэнне пакут!
Не бывае нашчадкаў у статке.
Памінуць добрым словам наш люд.
Мы ж застанемся вечна жывыя
І ў сэрццах, і ў думках людзей!
І свабодзе, што мы баранілі
Яны будуць адданы мацней!
+++
Не штурхайце вось толькі знямоглых
Навучыце любіць іх, і жыць.
Паміраць навучыце з пакорай,
Калі трэба аддаць, так як піць.
***
Не смуткуйце, Андрэй.)
***
Франак
Малайца ! Крышачку люблю
Малайца ! Крышачку люблю "пасцябацца", каб пагледзець, як адрэагуе Чалавек.
(Алег Буйніцкі).
"Тэрмінал"-адчуваеш за сябе
"Тэрмінал"-адчуваеш за сябе нейкі гонар,калі бачыш,што на на твае вершы ўжо пішуць "рэміксы".Дзякуй.