Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НАВАГОДНiЯ ВiНШАВАННi

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Што пажадаць пад Новы год
Сумленным добрым людзям?
Прыемных, казачных прыгод,
Якiх мы не забудзем.

Хай не скупiцца Дзед Мароз
На радасць нам, на шчасце;
Каб дабрабыт дзяржавы рос,
Быў лад у кожнай хаце.

Не забывалi каб сяброў,
Добрасуседскiх зносiн;
Сямейных цёплых вечароў
Больш новы год прыносiў.

Хай будзе ўсё як мае быць,
Але аб лепшым марце.
Як самi бы хацелi жыць,
Другiм таго жадайце!..



Дзякуй за добры верш.

Дзякуй за добры верш.

спасибо за вершык. нашла то,

спасибо за вершык. нашла то, что искала