Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Навокал мяне атачаюць прасторы

Сярэдняя: 4.6 (28 галасоў)

Навокал мяне атачаюць прасторы
Цябе , Беларусі, прыгожых мясцін
і гледзячы ўдалеч я ганаруся
Што тут, у цябе, народжаны быў

Праз родныя месцы, праз край мілагучны
Праз рэкі, азёра ды пушчы лясных
Праз родны мой край, хваляў нябесных
Крочу наперад па роднай зямлі

Каб моцы надалі мне гукі звяроў,
Птушак спевы ды пах лясоў.
Дужасці, смеласці ды думак, надзей
Крочу наперад па роднай зямлі.

Грукаты грому, вясёлка з маланкай
Шмат у Беларусі захапляе мяне,
Але ж адно застанецца заусёды
Каханне навечна да радзімы маёй

Дзеучыны спеў пад гукі прыроды
Радасці дзетак Беларускай сям’і
Гонар, адданасць ды вернасць радзіме
Вось што павінна быць сэнсам у жыцці

Няма у нас мораў, няма у нас гор
Ды няшмат чалавек на нашай зямлі
Але ж прыгажуні і волатаў моц
Дапамагае мне крочыць па родный зямлі
Я веру ў лепшае і жадаю таксама
Каб вы ганарыліся родным кутком
Роднаю мовай, прыродай, гісторыяй
Памяццю продкаў, мінулых вякоу

Каханне ўсіх, каб разам збліжала
Думкі людзей і мары пра лёс
Любоў да радзімы дапаможа нам верыць
і крочыць наперад на родны прастор

Мая любая, прыгожая радзіма
Калі цябе нялёгкая спаткае часіна
Ведай, я заўсёды табой ганарусь
і рады буду пракрычаць – люблю Беларусь

У колеры ліпеня
У красавіка прыгажосці
У снежня завеі
Мае думкі аб тым
Што калісьці спачатку
Ды назаусёды
Я пакахаў
навечна у жыцці