Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іван Ашманкевіч

Сярэдняя: 4.2 (19 галасоў)

Бурлівая кроў ваяроў
Навакольны свет разбурыла
сіла і гонар - жыццё змагароў
Непакорлівыя грані разбіла

Праз поўначы сінія далі
з парывамі лютых вятроў
драккары-мячы парэзалі хваліі...
і шэрай вадой звярнулася кроў!

брат да брата - атрады
нібыта ударам з нябёс
няма да чужынцау спагады
вядомы суперніка лёс

дарогай адной да Вальхаллы
мячом праўды несліся ў бой
здабыць і спазнаць веліч славы
і захаваць яе вечна святой



Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Я жадаю быць з табою
З табою па шляху ісці
Не бачыць неба над сабою
Вось што галоўнае у жыцці

Ты станеш для мяне жыццём
Шматлікія твае ўсмешкі
Напоўніцца пачуццём
Сэнс жыцця ды агульныя сцежкі

Мару я, каб хапала цябе
Каб мы складалі адзінства
Жадаю каб стала часцінкай мяне
Дзень каб наступаў для нас урачыста



Сярэдняя: 1 (1 голас)

Пры чараўніцтве Вялікі князь нарадзіўся
і адразу ў воўка ператварыўся
Не будзе ваяра падобнага ў свеце
Пераменаў зараз завыў вецер

Разам са сваёй магутная дружынай
З гонарам й лютасцю бараніу межы Айчыны
Вялікі і моцны князь - Чарадзей
Горн перамогі будзе заўседы гудзець

Радзіму сваю да смерці кахаць
За яе жыццё ў любы момант аддаць
Сокалам у бітву наперад ляцець
Турам паказваць Беларускую цьвердзь

і ніколі зараз не адабраць свабоду
Пакуль наш змагар будзе з народам
Крумкачы будуць глядзець с вышыні
На жорскіх змаганняў патухлыя агні

У еднасці з прыродай заўседы ты жыў
Напой перамогі заўседы ды піў
Пакінуў ты нас, але ў душы ты жывеш
Ніколі, ніколі ты не памрэш!



Сярэдняя: 4.6 (28 галасоў)

Навокал мяне атачаюць прасторы
Цябе , Беларусі, прыгожых мясцін
і гледзячы ўдалеч я ганаруся
Што тут, у цябе, народжаны быў

Праз родныя месцы, праз край мілагучны
Праз рэкі, азёра ды пушчы лясных
Праз родны мой край, хваляў нябесных
Крочу наперад па роднай зямлі

Каб моцы надалі мне гукі звяроў,
Птушак спевы ды пах лясоў.
Дужасці, смеласці ды думак, надзей
Крочу наперад па роднай зямлі.

Грукаты грому, вясёлка з маланкай
Шмат у Беларусі захапляе мяне,
Але ж адно застанецца заусёды
Каханне навечна да радзімы маёй

Дзеучыны спеў пад гукі прыроды
Радасці дзетак Беларускай сям’і
Гонар, адданасць ды вернасць радзіме
Вось што павінна быць сэнсам у жыцці

Няма у нас мораў, няма у нас гор
Ды няшмат чалавек на нашай зямлі
Але ж прыгажуні і волатаў моц
Дапамагае мне крочыць па родный зямлі
Я веру ў лепшае і жадаю таксама
Каб вы ганарыліся родным кутком
Роднаю мовай, прыродай, гісторыяй
Памяццю продкаў, мінулых вякоу

Каханне ўсіх, каб разам збліжала
Думкі людзей і мары пра лёс
Любоў да радзімы дапаможа нам верыць
і крочыць наперад на родны прастор

Мая любая, прыгожая радзіма
Калі цябе нялёгкая спаткае часіна
Ведай, я заўсёды табой ганарусь
і рады буду пракрычаць – люблю Беларусь

У колеры ліпеня
У красавіка прыгажосці
У снежня завеі
Мае думкі аб тым
Што калісьці спачатку
Ды назаусёды
Я пакахаў
навечна у жыцці