Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Навошта ж мовы у народаў розныя?

Сярэдняя: 4.6 (34 галасоў)

Для тых, хто не зразумеў у першы раз

Навошта ж мовы у народаў розныя?
Калі жывем мы на адной прасторы?
Чаму ж ты, Божа, не дазволіў,
На мове нам адной гуторыць?
Мы можа б лепей разумелі
Адзін другога, Божа мілы?
І час не трацілі б дарэмна,
Каб выпраўляць памылкі?
Мы можа б меней мелі злосці,
З-за нейкіх непаразуменняў?
Хадзілі б, ездзілі ў госці,
А не цягалісь з бандаю ваеннай?
… не… гэта – не бяда, Бяда срамнее!
Калі адзін забыўся мову родную,
І працаваць з народам – не умее,
І не разумее галасоў з народу…

30 жніўня 2011г.



Описка! неПаразуменняу.

Описка!
неПаразуменняу.

Навошта дасылаць дублі?

Навошта дасылаць дублі?

Выпадкова... А "мадаратар"

Выпадкова... А "мадаратар" прашляпіў?

Выпадкова? А вось падманваць

Выпадкова? А вось падманваць - нядобра...

Трэба праверку было

Трэба праверку было правесці... "Мадэратар" -жывы чалавек, ці "бураціна" -(глядзі
"Словарь иностранных слов"

Лепей бы пра сам верш нешта

Лепей бы пра сам верш нешта сказануў...
а так... абы ляпаць...
"таможанны саюз".
Каб выцягнуць дзяржаўныя вазы з балота,
а ў адзіноцтве гэткае - маркотна,
сабралісь раз: Казёл (?), Асёл(?) і Мішка(?)
Таможанны зрабіць квартет...
Глядзяць, іх трое...
Для квартэта штось ня тое...
-Да нас хутчэй,- паклікалі мартышку(?)...
А тая: -Не !
Патрэбны акуляры мне "да смерці"!
Каб лепей бачыць, на які мне воз залезці.
Таму каля балота зараз:
Лебядзь(?), Рак(?), ды Шчука(?)...
Вазы жа і паныне там...
з насельніцтвам...
Вось вам такая праўда-с….

Што за шчука такая? Шчупак

Што за шчука такая? Шчупак

Ды ведаю я,што філолагі

Ды ведаю я,што філолагі запісалі-наказалі,каб мы. дзеравенскія, так і клікалі "щуку" -шчупак, бо, як бы "щука"-жаночага роду... таму,маўляў, па-беларуску патрэбна казаць і пісаць "шчупак". ???? Я, пражыўшый ўсё дзяцінства на Дняпры,паміж Магілёвам і Быхавам,з дзяцінства заўзяты рыбак, не разумею, чаму я павінен ЖАНЧЫНУ ("щука") абзываць МУЖЫКОМ (шчупак), тым болей, што шчупак, па-нашаму,беларускаму,з дзяцінства - гэта невялікая ШЧУЧКА....
і давядзіце да мяне,тупога, дзеравенскага, філолагі гарадскія : ЯК ПА РУСКУ БУДЗЕ
"щука" (жан.роду),КАЛІ Я ВЫЦЯГНУ ВЯЛіКУЮ ШЧУКУ мужчынскага роду? "щук" ?
А калі я выцягну ШЧУПАКА жаночага роду ? шчупачыха ?
А калі палезем у іхтыялогію,чаго не хацелася б,.. дык: КАРАСЬ(м.р),ПЛАТВА(ж.р.), ЯЗЬ(м.р.),УКЛЕЙКА(ж.р.)-ЁРШ(м.р.)- У СЛАВАРАХ ПАР іНШАГА РОДУ НЕ МАЮЦЬ ! і т.д....
Размнажаюцца ПАЧКАВАННЕМ.
1. У мяне верш. Верш - гэта філасофія жыцця (і рыфма)...Таму і ШЧУПАК.Лепей падумай,
хто з жывёл і рыб ХТО...
2.Філолагі ВЫВУЧАЮЦЬ маю родную мову і робяць слоўнікі. А я з гэтай мовай нарадзіўся, жыву з ёй ужо больш ШСЦіДЗЕСЯЦі гадоў, і гэта - МАЯ РОДНАЯ МОВА а не філолагаў...
Прабачце за рэзкаватасць, Алег Буйніцкі. (Я вельмі добра пішу вершы і на рускай мове...)

А Вас не здзіўляе, што сабака

А Вас не здзіўляе, што сабака - мужчынскага роду?)
І як Вы вызначаеце, жанчына тая рыба ці мужчына? Ці шчупакі толькі жаночага роду сустракаюцца? Тады Вам прэмія патрэбная: за адкрыццё партэнагенезу ў шчупакоў.

Пёс з вамі! я ж зусім пра

Пёс з вамі! я ж зусім пра іншае... Мы,валодаючыя Роднай мовай, вядзем размовы, не звяртаючы ўвагі на філолагаў, бо мы НЕ ВЫВУЧАЕМ НАШУ МОВУ ! Мы на Ёў - жывем !
На newsland.ru , дзе я ў выглядзе камэнтарыяў размяшчаю свае вершы, некаторыя рускія людзі з папрокамі пішуць, каб я пісаў па руску, а не ПА_ЎКРАіНСКУ!?
(Алег Буйніцкі)

ТРЫ-Чатыры «Рак» рэшткі рыбы

ТРЫ-Чатыры

«Рак» рэшткі рыбы есьці мусіць,
Каб была чыстая вада.
Грабе ён задам, абы рушыць,
Бо зад прымаюць, як сябра.

Хто ў вадзе ўбачыць вочы(?)
Яшчэ і ў муці, ды ў абхват?
Навошта «шчуке» тая попа?
А «лебедзь» бачыць гэны зад?

Кляшня хапае, і ў нору
Ўсё, што тыя не з'ядуць,
І птушаня кавалкі ў сховы,
І ту ж маляўку ў свой бок.

Ікру ў «рака» ці ўбачыш?
Яе няма. Не падбярэш.
Яе не дасць ён небаракам,
Пакуль не цапне, як на грэх.

Пакуль не даш за што ўхапіцца,
І не адцягнеш на сябе,
А потым рэзка з вады кінеш
На бераг рэчкі – не ўцячэ!

Ахвяра малая патрэбна,
Каб стаў чырвоным гэны «рак».
І калі ўжо кідаць у «пекла»,
Дык не аднога. Іх жа шмат.

Усіх - ўсіх лавіць не варта,
Каб «шчупакоў» не развялось,
І карасі не сплылі ў бартэр,
І «лебядзям» штосьці знайшлось.

Але калі аднойчы зноўкі,
«КАЗЁЛ» бадне ў зад «МЕДВЯДЗЯ»!!!
Я прапаную ім кіроўца!
Сябе!
Руплівага асла.

Вялікае ДЗЯКУЙ - Гость в Вт,

Вялікае ДЗЯКУЙ - Гость в Вт, 08/30/2011 - 21:46.!
Спраўны: іхтыёлаг, сацыёлаг і паэт !
(Алег Буйніцкі)

Тут вельмі добра бачна, што

Тут вельмі добра бачна, што Вы карыстаецеся google-перакладчыкам ;) Ці будзеце настойваць, што ў Вашых краях гавораць менавіта так?)

Я ня ведаю

Я ня ведаю вашых"гугаў-муглаў" - я так размаўляю. І з вамі, цераз вершы, і проста мовай з сябрамі,напрыклад Ант. Астаповічам, ці з Валодзькай Някляевым (сябр,...сябр...). Навошта МНЕ нейкія "перакладчыкі з МАЁЙ РОДНАЙ МОВЫ - на МАЮ РОДНУЮ МОВУ". Рэжысор здымае кіно - кінакрытык (ха-ха-ха) распавядае яму і мне, што Я ТАМ УБАЧЫЎ !? Кампазытар творыць музыку - музыкавед (ха-ха-ха) распавядае яму і МНЕ, ШТО Я ПАЧУЎ !? Чалавек размаўляе на СВАЁЙ (а не вывучанай чужой мове)- філолаг раз'ясняе ЧАЛАВЕКУ, што ЁН,ЧАЛАВЕК,НЕ ТАК РАЗМАЎЛЯЕ ?! Паэт піша верш,які яму спасылае Бог-натхненне - літаратуравед (і філолаг) распавядаюць Паэту пра яго мову... Самі ж гэту мову вывучалі па падручнікам, зробленым таксама філолагамі, якія вывучалі гэту мову па папярэднім падручнікам...
Мова, словы яе і гаворка зыходзяць ад мяне і такіх як я, размаўляючых на гэтай мове, а інакш, адкуль бы з'явілась ВЯЛіКАЯ колькасць слоў? Ад філолагаў? (Алег Буйніцкі)

Нашто, Алежак, нам

Нашто, Алежак, нам філолагі?!
Нам на філолагаў на...
Ў нас ёсць паэты-іхціёлагі,
Якія мовай гутарЯць.

Таццяна Дз.

Дзякуй за крытыку.

Дзякуй за крытыку.

"Сцёб"- гэта заўжды

"Сцёб"- гэта заўжды добра.Дзякую.
А калі крышачку сур'ёзней, дык заглянем у любы "Слоўнік замежных слоў"... "Филология" -совокупность наук,изучающих письменные памятники, тексты,по которым можно описать язык и литературу того или иного народа"...
1. Не навука. Сукупнасць навук. Коўдра з абрэзкаў...
2. Вывучае. А не вуча. Ну, накшлат Архэалогіі - не вуча,як жыць, а вывучае, як жылі.
3. Па МАіМ і ВАШЫМ ТЭКСТАМ філалоія МОЖА (калі атрымаецца) апісаць мову народа...
Слухаю далей... Алег Буйніцкі.

Добра ўжо, што хоць не

Добра ўжо, што хоць не Іхтыяндар за кратамі.)))
Дзякуй і Вам!
ФранаК

Франк! Ты Хоць пачытаў мой

Франк! Ты Хоць пачытаў мой "Настрадамус-тэлепат"?
=Поэты ходят пяткамі по лезвію ножа...
і ранят в кровь
своі больные душі...