Неба, нібы трамвай, пагрымвае, дахі вусацяцца ад капяжоў. Дождж з настойлівасцю пілігрымавай моўчкі ў нямераны шлях пайшоў.
Ліст апошні, як мара, лётае. Парк дашчэнту бароды згаліў. I дрыжадь ліхтары жаўтаротыя ў гнёздах, сплеценых з мокрых галін.