Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не азірайся

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Т.Ш.

Ты не азірайся, трымайся ў прыцэле вачэй.
Цяжкія скрыпучыя дзверы — як выратаванне.
Ідзі як ішла, не павольней і не, не хутчэй,
Спектакль не скончаны, покуль ідзе паляванне.
Хай ты з кожным крокам сталееш на некалькі год,
І ён не жалезны — дрыжыць яго погляд кантрольны
Чатырнаццаць крокаў… ужо дастаткова прыгод…
Ты крочыш з мінулага ў будучыню. Беспарольны
Адчыніцца, нібы партал, да сябе ўваход,
І вочы памеркнуць, і зробяцца думкі пустымі.
Ты горда прайшла гэты шлях. Ён жа наадварот
Не вытрымаў, стрэліў услед, але ўжо халастымі.
25.10.2012