Не чапайце - прашу, не трэба - Васільковага колеру неба! Не тапчыце - прашу, не трэба - Вы, палі, што нас кормяць хлебам! Гнёзды птушак не варушыце! Кветкі-зорачкі не губіце! На хвіліну вакол зірніце, Адпачніце душой, адпачніце!