Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не дазволь пайсці мне... Затрымай...

Сярэдняя: 5 (19 галасоў)

Не дазволь пайсці мне... Затрымай...
Рукі на грудзях скрыжуй стамлёна...
Хай сабе не варты я праклёну —
Праклінай.
Праклінай, галосячы пра страты,
Адзіноту, здраду і тугу.
Не магу я
Быць
Не вінаватым!
Чуеш, не магу.
У імя няўмольнага расстання —
Над бяздоннем,
На апошнім дні —
Не карай мяне ўсёдараваннем!
Злітуйся...
Даруй мне...
Пракляні...



Пачну з таго,што верш

Пачну з таго,што верш -цудоўны.
Многа гадоў таму я,маладая аўтарка,адправіла напісаны мною
верш у газету"Знамя Юности",дзе ў той час працаваў
літ.кансультантам Уладзімір Някляеў.
Але адказ быў нездавальняючы,крытыка была жорсткаю.
Раблю выснову,што гэта паспрыяла для мяне станоўча.

Жадаю паэту многія лета!