Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не думала...

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Не думала,а восень прыпыніла,
І не гадала,ды зіма знарок знайшла.
Чаму ж ты,сэрца,мне дзьвярэй не зачыніла,
Не зберагло ўтульнасці,цяпла?

І ў споласе-адчай трывожна-горкі
Бязлітаснаю ценню паўстае
І думак плынь-жыцця майго пагоркі,
Нясе дакор збалелай галаве.

І крык душы,заўжды змагар няўмольны,
Як вір,бунтуе ў скронях усе хутчэй.
Не дасць уздыхнуць глыбока і павольна
І ў бок адвесці стомленых вачэй.