“Не лёс” – як шырма для слабых,
Нібы пілюлі для спакою,
Што парыванняў кволы ўздых
Заглушыць марнасці напоем.
Ні хваляванняў, ні турбот –
Паплач, як над ліхім здарэннем,-
Бо словы гэтыя, што плот
Між барацьбой і прымірэннем.
“Не лёс”, - я думаю, сказаў
Той першы, хто ў цяжкой знямозе
Да кроплі сілы ўсе аддаў
Крутой, пакутлівай дарозе.
“Не лёс”, - скажы, калі жыццё
Замрэ ва ўласным адчуванні,
Калі ідзеш у небыццё
З апошняй хвіляю змагання.
Цудоўна, брава, выдатны верш!
Цудоўна, брава, выдатны верш! А што такое "з хвіляю"? Можа, усё ж, "з хваляю"?
...І можа потым стацца
...І можа потым стацца так,
што мытнік знойдзецца тутэйшы,
які даўно памежны шлях
ператварыў у любадзейства.
Ён пакарае змагара,
а можа нават і змагарку
штрафнымі санкцыямі зла -
вярнуўшы ў свет дзе шквараць шкваркі.
хххх
Вельмі хацелася харошы водгук напісаці.)
Але нешта адчуваю, што далёка не на ўсе 100% атрымалася.
Не займаўся апёкамі гаршчкоў пакуль. Няма ў нас печкі і лавак.)
Толькі пліта, СВЧ са шкляным посудам, камбайн і шчэ каля тысячы дробязяў.
Не лёс.
Франак, "СВЧ — это
Франак, "СВЧ — это сверхвысокочастотное излучение". У тваiм выпадку: ЗВЧ - гэта звышвысокачастотнае выпраменьванне.