Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не перайсці мне даўні брод

Сярэдняя: 4.9 (8 галасоў)

Не перайсці мне даўні брод,
Што ў повадзі зглыбеў нямой слязіны; -
Закамяніў у жылах, сціснуў лёд
Пачуццяў гронкі палкія каліны.

Не пераскочыць праз імглу,
Што зрок спякла на дзірванах надзеі,-
Непераборліва дабру і злу
Струшыла крок пяшчынкамі ў веі.

Нязможна ўперад – толькі стаць:
Закрыцца, адхіліцца ад люструку,
Што накідала, нацапіла гвалтам гаць, -
Маліць у неба моцы паратунку…



Але ж гронкi палкiя калiны...

Але ж гронкi палкiя калiны... Яны ад марозу не губляюць смак, наадварот. Сталасць тольки так и прыходзiць - праз пакуты сэрца... Вельмi прыгожы верш, дзякуй!

а хто вам сказаў, што пачуцці

а хто вам сказаў, што пачуцці мінаюць і губляюць смак... не перайсці брод - можа не вярнуцца да ўзаемнасці, але пачуцці жывуць і далей...