Прыпыні на дзень, зіма,
Не хавай у кішэню сцежкі.
Добра ведаеш сама-
Многа снегу на ўзлесках.
Не праехаць, не прайсці,
Мяце надта ж завіруха.
Шлях да хаты не знайсці,
Льдом пакрылася падпруга.
Ляцяць снежныя ваўкі
Цераз гурбы, цераз тоні...
Слядоў дробныя радкі
Цягнуцца ў нямым паклоне.
Наганяюць увечар страх,
Зазіраюць у вокны стылым.
Мчыцца зграя па палях,
На начных свінцовых крылах.