Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не шкадую...

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Не шкадую,што я не абранніца.
Не магу на жыцце я абразіцца
Ні за восеньскі смутак народжаны,
Ні за сцюж і завей падарожную.

За імгненне кахання адзінага,
Адзіноту што ў сэрцы пакінула,
Ні за крыж,ад калыскі дарованы,
Ды слязьмі ўзлюляны,узгадованы.

Не шкадую,што з марамі-ценямі
Я ў аблоках плыву,летуценніца.
Мы з пакутай сяброўкі найпершыя,
А ў дадатак,што трызню я вершамі.