|  | 
                                
                                    
                                        
                                            
                                                
                                                    
                                                        
                                                            
                                                                                                                                                                                                                                                                        
                                                                                                                                
                                                                    Не шуміце ў полі…
	    
        
Не шуміце ў полі, Шумныя яліны!            Ой, ды не шуміце            Ў полі на марозе, Бо я сам не знаю, Ці па той дзяўчыне,            Ці па той чарнявай            Сэрца замарозіў? Выйду рана, рана, Выйду гляну, гляну,            Ой, ды выйду гляну,            Дзе віюцца сцежкі, Дзе ў асенніх зорах Сэрца я параніў            Ды параніў сэрца            Ветлаю усмешкай!.. Сцежкі разышліся, Разышліся сцежкі!..            Ой, ды ўюцца ў лузе            Сцежкі ў жоўталісці!.. Можа сёння стрэне, Можа сэрца ўцешыць            Ды развее думы            Смехам, як калісьці? Не шуміце ў полі, Шумныя яліны!..            Ой, ды не шуміце            Ў полі на марозе!.. Бо я сам не знаю, Ці па той дзяўчыне,            Ці па той чарнявай            Сэрца замарозіў?! 
        
	
     
        
	
       |