Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НЕ СПІЦЦА

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Промень апошні ключы перадаў Вечарніцы,
Кліча ў абдымкі ружова-загадкавы сон.
Толькі не спіцца… Чамусьці даўно ўжо не спіцца.
Думкі-лісты зноў прынесла мне ноч-паштальён.

Іх далікатна збіраю ў жыццёвую татку,
Змешваю, потым на тэмы старанна дзялю.
Успамінаю, гадаю, планую… Усю да астатку
Роздумам - марам на плаху сябе аддаю…

Склаліся веерам грэшныя ўчынкі і справы,
Іх спапяліць пакаяннем спрабую… Дарма!
Поспехі роўна ўлягліся, удачы і слава...
Дзякуй, што бокам мінулі сума і турма.

Думкі-лісты ў галаве то блукаюць, то скачуць.
Жвава вандрую на іх я па ўласным жыцці.
Аналізую, смяюся, сумую, малюся і плачу…
Лёс мой! Дазволь не зблудзіць!
Гэтай сцежкай да скону дайсці!



Налізаўшыся . Толькі "НЕ

Налізаўшыся
.
Толькі "НЕ СПІЦЦА" б мне з пляшкі гарэлкі.
Толькі цвярозым "АСТАТКУ" я рэшту знайду.
Торбу з сумой пераблытаю сціплым гарэзай.
Возь праз сто грам і анАліз лізУ і зуЮ)

З ПАВ УК

Цудоўна! Кранальна!

Цудоўна! Кранальна! Шчыра!

Паэзія!

Дзякую, Таццяна!

Lazzaro

Удзячна Вам,Lazzaro!)

Удзячна Вам,Lazzaro!)