Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Не спіцца

Сярэдняя: 3.8 (8 галасоў)

Калі ў начы яму не спіцца,
мой сябра падбірае рыфмы,
збірае іх на звалцы словаў,
чытае вершы светлай поўні,

якая ціхім сумным поні
калыша грыўкай, нібы німбам,
а дым апошняй цыгарэты
перад світанкам лашчыць зоркі.

І знічкі сыплюцца расою
на канюшыну і на пуню,
гуляюць промні круглай поўні
ў зялёным шкле пустой бутэлькі.

Стаіць мой сябра ў белай шыбе,
як чорных шыбеніц ахвяра,
а поні верш яму чытае,
каб канчаткова ім не спіцца…