Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не сумуй

Яшчэ не ацэнена

Не сумуй па тым,
што не збылося.
Не шукай таго,
што не знайсці.
Глянь,
як долу хіліцца калоссе.
Слухай:
чайка трызніць у трысці...

А на ўсходзе
хмарка залатая –
то імгненне
вечнае красы.
На душы пагоднее, світае...
Я нібы анёлак –
божы сын.

Ну, а ты...
«Ў вачах смужынка-просінь»?
Не карай сябе,
што ў забыцці...
Не сумуй па тым,
што не збылося.
Не шукай таго,
што не знайсці!