Не забыцца усходаў,закатаў.
Помніць буду сустрэчы,расстанні.
Ва ўспамінах заўсёды,як святы,
З дарагім чалавекам спатканні.
І захоўвае памяць старанна
Навакольныя цуды прыроды,
Што ў жыцці назіраў пастаянна –
Так было і так будзе заўсёды!
Я лічу,што жывём мы нармальна,
Калі бачым прыгожыя з’явы,
І ў будзённасці шэрых рэалій
Для здзіўлення знаходзім падставы.
Калі сонца над ніваю свеціць,
І буяе пад небам расліннасць,
І смяюцца прыгожыя дзеці –
Значыць ёсць з намі Боская міласць!
Калі ў доме,прыстойна,лагодна,
Між суседзямі лад і спакой,
Калі дыхаюць людзі свабодна -
Значыць мір у суполцы людской!
2010 г.