Не заві,калі дрэмле ў парозе сабака,
Што тваё гэтак пільна вартуе дабро.
Я баюся:абернецца ён
ваўкалакам,
Я баюся:
ў табе не адчую цяпло.
Не дары чэрствасць гэту-
атрутнае зелле!
Дзе ты вочы хаваць будзеш зноў ад мяне?
Забяруць у палон
думкі ,нервы, сумненне...
Безнадзёга-туга ў вочы мне зазірне.
І ўзрываць
маё сэрца
не трэба папрокам,
Бо напруга такая - паветра гудзе!
Я і Ты- правады,
не раўнуючы
з токам,
Што аднойчы замкнуць...
І згараць...
Быць бядзе!