Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не змардаваць маразмам мары

Сярэдняя: 2.6 (5 галасоў)

Не змардаваць маразмам мары,
Хоць кроўю пакрытыя мірныя твары,
Ззяюць па целе чорныя плямы,
Дротам калючым здушаны раны,
Вусны цэнзураю сціснуты скотчам,
У масках ў судах ананімкі рагочуць,
Нямыя спяваюць свабоду голасам,
Бязрукія пляскаюць “актору” Коласу,
Нявочыя славяць “мастака” Купалу,
Сярпом і молатам – каму яшчэ мала,
Пашпарт – пых, як грамадзянін не за тых,
Хочаш свабоды – трымай пад дых,
Бусел чырвоны – сумленне і сорам,
Не першазвон – ідэялогію школам…

Дрэвы голяць за бел-чырвона-белую кару,
Але… не змардаваць маразмам мару маю!

Бо мая мара – упартая справа,
Вершнікам ймчыць: не спужаць, не спыніць.
І калі шар зямны скажа спачыць,
У дзецях адродзіцца, зноў паляціць!