Не знікай,будзь са мной у часіну трывог,
Не знікай,калі цемра ўзыйдзе на парог,
Не знікай,бо імгла ў маім сэрцы дрыжыць.
Пачакай,буду моцна табой даражыць.
Не знікай у задуменна навеяным сне,
У маладой,трапяткой і шчаслівай вясне,
Не знікай,калі птушкі ў вырай завуць,
Не знікай і ніколі мяне не забудзь.
Не знікай,ты-люстэрка мае ў небыцце,
Знай заўжды,што імгненне-усе наша жыцце.
Не знікай у роснай сцежцы,у пякельным агні.
Не знікай,заклінаю цябе,дарагі!