Не звяртай увагі,любы,на мяне.
Ведаю,што шчасце нас з табой міне,
Прабяжыць сцяжынкай вузкай ля вады.
Мы ж дагнаць не зможам напрасткі гады.
Удалеч ціхім ранкам човен уплыве,
У казку за сабою нас не пазаве.
І мастом не стануць нашы берагі.
Не саткаць ужо шчасця з болю і тугі.
Не звяртай увагі,паглядзі назад-
Бачыш,адцвітае той сустрэчы сад
Першым пацалункам ранняе вясны.
Не сабраць у далоні нам былыя сны.