Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Неба

Сярэдняя: 4.8 (12 галасоў)

Маё неба, маё адзiнае,
У сiняватай сваёй цiшы.
Ты на крылах аблокау, мiлае
Безупынку мяне калышы.
У тваёй велiчы, неба бясконцай,
Як смяццё на вадзе, плыву.
З тваiм подыхам спелага сонца
Я аслепну, але не памру.
Я цябе без вачэй убачу:
Буду сэрцам на вдрх глядзець.
Я дауно па табе не плачу:
Навучыуся ужо слёз не мець.
Дык i ты не плач па мне, неба
Тым дажджом... Ужо дауно не маiм.
Толькi помнi: камусьцi трэба,
Каб жыццё яго стала тваiм.