Я спяшаюся…
Нехта тузае мяне ў спіну,
каб я не спыняўся,
ішоў,
хваляваўся;
каб я забыўся на
тое, што было раней;
каб я глядзеў
толькі наперад!
Нехта крычыць – “Ні
кроку назад!”
Ды і сэрца б’ецца
ў такт гэтаму!
Я прашу ў неба
палёгкі,
прашу спыніцца…хоць
трошкі лягчэй.
А неба цяжкое і
лёгкае,
блакітнае і
чорнае,
маё і не толькі.
І словы яго: “Хутчэй!”
і “Хутчэй!”
28.01.2012
Мінск