Дрэвы рукамi- галiнамi
Неба iмкнуцца абняць
У вышынi над далiнамi
Птушкi на поўнач ляцяць
Неба – ты ўсiх аб’яднала
Купалам сiнiм сваiм
Нам хiба гэтага мала
Што мы пад небам стаiм?
Неба – усё, чым я дыхаю
Неба – усё, чым жыву
Гэтай вясновай адлiгаю
Ў неба ўздымi галаву
Неба усiх робiць роўнымi
Неба ўсiм шанец дае
I прамянямi няўлоунымi
Жывiць пачуццi мае
Неба увесну адметнае
Сiнню глыбокай такой
Вось ад чаго мае беднае
Сэрца губляе спакой