Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Недзе з усходу гудок цеплаходу...

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

недзе з усходу гудок цеплаходу
ліпеньскім ранкам
што толькі не прымроіцца

знаёмы хлопчык Ваня
ля вусця Палаты
прамывае праз сіта
рачны пясок –
скарбы шукае

кірлі патрулююць сваю тэрыторыю
хто ім яе размеркаваў?
можна розныя выказваць здагадкі
але наўрад ці знойдзецца
дакументальнае пацверджанне

у высокіх травах
што атачаюць бераг
дзве вужакі спляліся

пульс крыніцы
і ўдары ўласнага сэрца
якое надзейна схавана
пад зялёным покрывам

лодка з прабітым дном
якую прыбіла сюды паводка
яна нетутэйшая
і ёй няёмка
і за сваё калецтва
і за падгляданне
можна сказаць ненаўмыснае
як мы цалуемся
пад старой вярбой



ведаю гэтага хлопчыка Ваню,

ведаю гэтага хлопчыка Ваню, толькі ён ужо вырас