Дайшоў да Ночы Дзень…
Ды й, і зайшоў у госці…
Можа проста пасядзець…
А можа і другое штосьці…
Ноч, каб часу не губіць,
Дзень апляла рукою…
Мо, каб ласку праявіць…
А можа што другое…
Зачыніла дзьверы Ноч…
Месяц зацямніла…
Можа ёй было “няўмоч”…
Можа Дзень быў мілы…
Што было, там, у Начы,
з-за цемры – невядома…
Мог, канешне, Дзень ўцячы
ды пайсці да дому…
Там, куток утульны быў…
Жонка-Раніца, прынцэса…
Можа розум Дзень згубіў…
Можа розум трэснуў…
Раніца чакае, прыйдзе ж Дзень…
Дня няма! Раніца у роспачы…
Ў цемры знойдзеш яго дзе…
Можа дзесьці ў яму ўскочыў…
Ноч ўзяла сваё …
І папярок, і ўздоўж…
Дзень – дурны, па вуліцам бадзяецца…
Вось чаму л’е сёння дождж…
Плача ціха Раніца…
28 лютага 2013г.
Вельми цикавы верш.
Вельми цикавы верш. Спадабалася
Абсалютна нецікавы верш. Не
Абсалютна нецікавы верш. Не спадабаўся. І сапраўды - нейкае глупства, не болей.
А чытаў навошта? З глузду
А чытаў навошта? З глузду з'ехаў? Ці,брэшаш,што нецікавы... Прачытаў жа...