У свеце казачных знаходак,
Ў святле фальшывых маякоў
Я нечы дзіўны аднагодак,
Шкілет у шафе пад замком.
Паміж пазычаных ілюзій,
Сярод бязвольных перамог,
Я аўтар нечыіх алюзій,
Я нібыта паўночны бог.
У шэрагу сваіх імкненій,
У сне, які схаваў падман,
Я нечыіх сумневаў геній,
Падзенняў нечых капітан ...
Ў мільганні тых адлюстраванняў
Сябе так цяжка адшукаць:
Памылак, хібнасці, ваганняў,
І досведу шальная стаць -
Перашкаджае ўсё убачыць,
Перашкаджае зразумець:
Казніць сябе ці ўсё прабачыць,
Дзе золата, дзе проста медзь ...
І прыйдзе ён да нас здалёку,
Калі праб’е умоўны час, -
(Цыліндр, кій і паліто) -
І ткне халодным пальцам вока,
І дойдзе вось тады да нас,
Што гэты "хтосьці я" - ніхто!
уражвае.
уражвае.