Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Неруш

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Рыгору Барадуліну
Расчаруюся ад шашы,
І у лес напрасткі пакрочу.
Адшукаюць адразу вочы
Некранутыя спарышы.
Неабдымнае -- не абняць,
Не адняць гэтых траваў росных,
Узляцелі да неба сосны,
Дакранаюся -- і звіняць.
Як знямоглае птушаня,
Што з гнязда на зямлю зляцела,
У траве адпачыць прысела
Анямелая цішыня.