(Лірычны маналог лірычнай гераіні)
Я ў цябе — юбілейная,
ты ў мяне — першы.
Прамалінейная
праўда ў вершы.
...І была наша ноч —
шалёная гонка!
І быў наш дзень —
пяшчотна-прарочы!
А пад раніцу нашу
твая жонка
прыйшла паглядзець
у мае вочы.
А вочы ў мяне зялёныя.
І ў жонкі тваёй — таксама.
Ды я была больш шалёнаю —
і таму гучна крыкнула: "Ма-ма!.."
Ды мама мая была дома
(дзе і я мусіла быць, як па яе гусьце) —
і пякла бульбяныя аладкі.
А жонка твая чамусьці
паслала мяне да чужой —
зусім не маёй! — маткі.
...І была нечаканка,
і тузін неспадзевак,
бо, аказалася, што я — каханка,
а ты — ласы да чужых дзевак.
Выдатна!!!
Выдатна!!!
Відаць, аўтарцы бракуе
Відаць, аўтарцы бракуе мужыка...
А лірычная гераіня Куставай
А лірычная гераіня Куставай ня ведала, што "каханы" жанаты? Нехр.н цягацца абы з кім - як ПРАВІЛЬНА вучыла маці.А цяпер пойдзе гераіня на аборт-бо ган...парваўся: "І была наша ноч — шалёная гонка!" Яшчэ добра, што не спала з неграм. Але верш слабы.
трапна. блуд - ганьба, а не
трапна. блуд - ганьба, а не "каханьне". каханьне - гэта аьсвячоны шлюб. Усе беларускія народныя песьні пра шчасьлівае каханьне - гавораць пра шлюб.
Па сакрэту скажу каханке, што
Па сакрэту скажу каханке,
што такое ж казала зранку
быццам жонка, а быццам п'янка,
бо з чужымі пячэ й на ганку,
а з сваім ля пячы - як лёд.
Супер !востра, пякуча,
Супер !востра, пякуча, праўда---ды яшчэ і ўвасобілася ў мастацкі твор !