Чалавек зямлі не мае -
Ён тады не чалавек.
і чагосьці не хапае,
і не хопіць ужо спрадвек.
Досыць танна тут каштуе
Наша воля і жыццё.
Застаецца толькі падаць
У сваіх думак забыццё.
Блішчыць срэбра залатое,
Дыяманты тут гараць,
Толькі гэта не патрэбна,
Нам патрэбна толькі ўстаць,
Ды бурштыны праз далоню.
За адной швырне адну.
Не патрэбна нават срэбра -
Аддасі маю зямлю.
і зямлі, і роднай мовы,
Не кідайце ды не псуйце,
Не цурайцеся ніколі,
і ніколі не марнуйце.