Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нежыць

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

Падлетак. Дзяўчына.
А потым - Маці.
Роду нашага
Прадаўжальніца.
Традыцый святых -
Захавальніца.
У адказе за мудрасць
І светач нацыі...
П'яная. З цыгараю ў зубах.
Прапахлая смуродам падваротні.
У абдымках наркаманаў сотні...
Як ружа,-
Што ўпала
Ў каналізацыю.