Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ні першы, ні апошні

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Ні першы, ні апошні
на прамежку жыцця,
на скрыжаванні поглядаў
мая дарога – сумленне
і цішыня.
Я назіраю за паветрам,
я слухаю размову траў,
пакуль усе няўдзячна
плююць ў аблокі.
Я ўзняў
свой сцяг – кавалак веры,
які мне маці даравала,
які мяне ў жыццё павёў,
і за які варонаў зграя
дзяўбала.
Ды я не здрадзіў і не аступіўся,
не схлусіў і не падмануў!
Я Богу кожны раз маліўся,
калі ў папроках родных ды сяброў
тануў.
Я перамог свае спакусы,
я вочы ў неба ўзняў.
Калі за веру калацілі,
я гучна “Ойча наш…”
чытаў…

Ні першы, ні апошні,
памёр, як ўсе, ды ранкам нарадзіўся,
і атрымаў жыццё ў жыцці,
бо для Радзімы жыў і за яе
маліўся!