Нi сёння, нi ўчора
Не чуў я дакору
Не чуў тваёй скаргi
Што я не такi
Бо ты адляцела
На Чорнае мора
На нейкiм курорце
Ты зараз з другiм
Хай ён цябе песцiць
Па-рознаму бэсцiць
Ён лепшы, ён моцны
Ён валiць за двох
Я хлопец вясковы
П’ю водар слiвовы
Люблю душу цешыць
У нашых шынкох
Мы пойдзем з сябрамi
Ад крамы да крамы
Ад мора да мора
Нех Польска жые
Каўтнем час ад часу
Гарэлку-заразу
Пабачым адразу
Як сонца ўстае
Ты робiш што хочаш
За iншымi сочыш
I нешта ляпочаш
Саседу свайму
Ты вольны нарэшце
Кавалак адрэжце
На бохан не сесцi
Нiколi яму!