Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нікому вы не верце

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Нікому вы не верце, тым асоба
хто апантана кліча да звяржэння строю;
і я не стаў бы давяраць асобам,
якія выкралі каня ў аблозе Троі;

цыганам відавочна. вось Алена
схапіла яблык - вось рэцэпт Ньютона;
і кожны можа, стаўшы на калены,
на выспе Свентага Напалеона

ёй памаліцца. залатая жыла
для тых, хто там будуе Ватыканны;
але калі сяброўка ўжо ўдружыла -
не едзьце папам станавіцца тама!

ёсць толькі матэматыка ў навуках,
а не нейкая літаратура
з гісторыяй, якая нараджаецца ў пакутах:
не Дантэ Пушкіна забіў, а куля-дура!