Волатам духу народнага,
Сакаліным узмахам крыл
Беражэ Беларусь гаротную
Наш паўнаводны Ніл.
І бруіцца святло душы яго.
І поіць засмяглы народ.
Бо, як кнігаўкі плач: ажый яго –
Шуміць вецер між белых вод.
Бо няма ўжо таго народа,
Хто за годнасць паклаў бы жывот.
Прагнуць новыя людзі уцех асалоды.
А між імі – нянавісці лёд.
Дык свяці ж ты, наш Ніл глыбокі,
Як Прыпяць, Дняпро і Сож.
Каб стваральнага духу вытокі
Не зглумілі ні “Водка” , ні нож.
Бо не адно пакаленне паэтаў
Вып’е сьветач тваёй ракі.
А “Я лягу-прылягу” над светам
Будзе спевам бярозаў шумець праз вякі.
І манкуртаў- я веру ў гэта-
Падымуць нават з труны
Твае – ў сонцы. Сьвятыя, як лета –
Жыта. Сосны. І валуны.
велми добры верш
велми добры верш
выдатны верш, пра выдатнага
выдатны верш, пра выдатнага письменніка ад выдатнай пісьменніцы =)