Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нішто нявечна...

Яшчэ не ацэнена

Нішто нявечна ў гэтым свеце,
Што нарадзілася - памрэ.
І тая кветка ў суквецці
Адзелянее, адцвіце.
І тая птушка, што спявае
І будзіць раніцой зямлю
Хвіліны спевам адмярае
Травінцы, дрэўцу і камлю.
І так было, так ёсць, так будзе
Працягвацца з века ў век,
Каб зразумелі ўрэшце людзі
Жыве нявечна чалавек.
І той слядок, што ён пакіне
Дапоўніць іншыя сляды.
А чалавек цялесна згіне,
Душою ж будзе жыць заўжды...