Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марта Мацкевіч

Сярэдняя: 4 (32 галасоў)

Дзевачка маці казала: "Мама, вунь птушкі лятуць!"
Тая ёй адказала:"Гэта,дачушка, не птушкі,
Гэта, дачушка, вайна!"
Рвалі гарматы, снарады
Горад увесь палымнеў.
Бацьку забралі ў салдаты,
Гэтага ён сам хацеў.
І запытала у маці дзевачка неяк тады:
"Мама, а там чорны бусел к нам ляціць прама сюды?"
"Гэта,дачушка, не бусел, гэта дачушка вайна!"
Вось і пайшоў 43-ці, а з фронту звестак няма,
Тут згаладалыя дзеці,
Лагер, расстрэл і турма...
Дзевачка маці пытае:
"Мама, наш тата ляжыць?
З намі ён, пэўна, гуляе!"
Дзевачка к бацьку бяжыць.
Маці слязу праглынула, вочы к небу ўзнясла:
"Гэта, дачушка,не гулі, гэта, дачушка,вайна..."



Яшчэ не ацэнена

Нішто нявечна ў гэтым свеце,
Што нарадзілася - памрэ.
І тая кветка ў суквецці
Адзелянее, адцвіце.
І тая птушка, што спявае
І будзіць раніцой зямлю
Хвіліны спевам адмярае
Травінцы, дрэўцу і камлю.
І так было, так ёсць, так будзе
Працягвацца з века ў век,
Каб зразумелі ўрэшце людзі
Жыве нявечна чалавек.
І той слядок, што ён пакіне
Дапоўніць іншыя сляды.
А чалавек цялесна згіне,
Душою ж будзе жыць заўжды...



Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)

Святая ноч і зорак карагод,
І месяц узышоў зямлю каб асвяціць,
Святая ноч бывае раз у год,
Святая ноч дапамагае верыць і любіць.
Святая ноч, у невялікай хатцы
Гарыць ліхтар, ён цепліцца, дрыжыць,
Святая ноч, і сіла ў аплатцы, што Бога ў сэрцы можа нарадзіць...