шэры ранак фарбуе вокны
у жоўты колер у доме насупраць
мая ноч-гэта час бяссонны
час разважыць усё і абдумаць
не патрэбна я ў царстве марфея
ён мяне на зямлі пакідае
а ў душы і на сэрцы-завея
усе пачуцці мае замятае
у цяжкіх роздумах ноч мінае
шэры ранак фарбуе вокны
у жоўты колер. зусім не спала
мая ноч-гэта час бяссонны